Бывайце здаровы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Быва́йце здаро́вы (іншыя назвы: Бывайце здаровы, жывіце багата) — беларуская застольная песня на словы паэта Адама Русака.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Верш «Бывайце здаровы!» быў напісаны ў 1936 годзе беларускім паэтам Адамам Русаком па вяртанні з роднай вёскі Пясочнае ў Ленінград. Аўтарам музыкі да гэтай песні зяўляецца кампазітар Ісак Любан[1].

Версія ў рускім перакладзе Міхаіла Ісакоўскага з'явілася ў газеце «Праўда» 1 студзеня 1937 года, аўтарства не было пазначанае, таму некаторы час песня лічылася народнай. Ісакоўскі фігураваў у расійскіх выданнях як аўтар перакладу, а Ісак Любан — аўтарам музыкі. Неўзабаве адбылося пасяджэнне Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якім аўтарства Адама Русака было даказанае, і ў 1940-м годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэннямі[2].

Выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод першых выканаўцаў песнi народная артыстка БССР Ларыса Александроўская, якая праспявала яе ў Мінску для дэлегатаў рэспубліканскага з'езда камуністычнай партыі 15 чэрвеня 1937 года.

Падчас Другой сусветнай вайны песня гучала на франтах у розных варыяцыях, у фільме «Канцэрт фронта» Леанід Уцёсаў выканаў яе з вайсковымі куплетамі. Сярод пазнейшых выканаўцаў — ансамбль «Песняры» пад кiраўнiцтвам Уладзiміра Мулявiна, Іосіф Кабзон, Зміцер Вайцюшкевіч.

Крыніцы і заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]