Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КДА
Blue star plus.svg

На гэтай старонцы адбываецца абранне добрых артыкулаў, якія па той ці іншай прычыне яшчэ не з'яўляюцца выдатнымі, але могуць быць прылічаны да адных з лепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу добрага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!

Добрыя артыкулы пазней могуць стаць выдатнымі, таксама ў ходзе абмеркавання добрага артыкула можа быць прынята рашэнне аб намінацыі артыкула ў выдатныя.

Абмеркаванне пазбаўлення статусу добрых адбываецца на гэтай старонцы.

Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:

  • Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
  • Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
  • Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
  • Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
  • Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  • З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  • Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  • Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
  • Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  • Мець катэгорыі і інтэрвікі.

Што можа быць недапрацаваным:

  • Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
  • Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
  • Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
  • Мова можа быць не да канца дасканалая.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце "Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся" ці "Сімвал голасу «супраць» Супраць", калі ласка, патлумачце прычыну.

Кандыдаты[правіць зыходнік]

Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны

Збігнеў Прайснер[правіць зыходнік]

Прапаную надаць статус добрага артыкула. --StachLysy (размовы) 12:58, 10 лютага 2018 (UTC)

  • Сімвал голасу «за» За. Прачытаў, ёсць пунктуацыйныя памылкі, але выпраўлю цягам дня. Віт; размовы 17:33, 24 лютага 2018 (MSK)

Антон Іванавіч Луцкевіч[правіць зыходнік]

Арыгінальны артыкул пра аднаго з бацькоў беларускай дзяржаўнасці. Лепшую біяграфію пра гэтую асобу знайсці немагчыма.--Liashko (размовы) 16:37, 8 лютага 2018 (MSK)

Анатоль Анатолевіч Шарый[правіць зыходнік]

Прапаную. --Artificial123 (размовы) 01:05, 3 лютага 2018 (MSK)

  • Вызначцеся, як імя напісаць. Альбо Анатоль Анатолевіч альбо Анатолій Анатольевіч, што ў дадзеным выпадку мне здаецца больш прымальным варыянтам, т.я. асоба не мае дачынення да беларускага этнасу. А так, я Сімвал голасу «супраць» Супраць: артыкул - проста набор нейкіх навіновых выданняў пра асобу, якая, на мой погляд, увогуле не мусіць мець свайго артыкула на Вікіпедыі. Тым больш "з зоркай". --Einimi (размовы) 13:13, 13 лютага 2018 (MSK)
    • Хіба ёсць імя "Анатолій"? І чаму гэта блогер-мільянер, дзеянні якога каментуюць афіцыйныя асобы Украіны, не можа мець артыкула? --Artificial123 (размовы) 13:27, 13 лютага 2018 (MSK)
      • Канешне ёсць: у рускіх, украінцаў, малдаван і г.д. Т.б. ва ўсіх, хто не беларус этнічна, беларусы - Анатолі. А пра значнасць артыкула яшчэ раз скажу - ніяк не паказана, адны навіновыя рэсурсы. Чамусьці на рускамоўнай Вікіпедыі вырашылі, што блогеры-мільянеры, кшталту Спілбергаў, ІванГаеў і іншых могуць мець свае артыкулы на Вікіпедыі. Ёсць жа нейкія абмежаванні: значнасць трэба паказваць, а не выстаўляць гэта "як асобу, пра якую гавораць афіцыйныя асобы Украіны". --Einimi (размовы) 23:06, 13 лютага 2018 (MSK)
        • А чым Вам ІванГай не падабаецца? Блогер з найбольшай колькасцю падпісантаў сярод блогераў СНД. Наконт значнасці: раз, два (спасылка на вашу вікі). --Artificial123 (размовы) 23:22, 13 лютага 2018 (MSK)
          • Я не лічу іх вартымі энцыклапедыі. Ёсць розныя фан-праекты на Вікіа, можна апісваць блогераў там. Але не ў Вікіпедыя, тым больш беларускай. Па-другое: тарашкевіцкая Вікі - не мая, як і афіцыйная Вікі -не ваша. Дзіўлюся, чаму вас за такія выказы дагэтуль не заблакавалі нідзе. Па-трэцяе: мы зараз не ў рускамоўнай і не ў ТарВікі, крытэры значасці павінны быць тутэйшыя. Нават калі ў гэтай асобы яны і ёсць, я Сімвал голасу «супраць» Супраць - артыкул амаль цалкам складаецца з навін і мас-медыя. --Einimi (размовы) 00:20, 14 лютага 2018 (MSK)
          • І ўвогуле: артыкул выглядае як адзін вялікі дыфірамб "барацьбіту з кіеўскай хунтай". Колькі блогераў пра яго брыдкасці кажа? А колькі дрэнных ацэнак адзначана ў адпаведным раздзеле? І колькі па сутнасці ацэнак і якіх? Гэта толькі адзін момант, я ўжо не кажу пра астатнія.
          • Вы калі пераклады робіце, хаця б прываблівайце іх да беларускага раздзела. Ці вам зусім незаўважна, што тут няма іншых артыкулаў пра асоб з прозвішчам Шарый? --Einimi (размовы) 00:30, 14 лютага 2018 (MSK)
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць бадай немагчыма зараз апісаць дзейнасць гэтага фрыка з пазіцый энцыклапедычнасці, а ў якой-кольвек энцыклапедыі артыкулу пра яго мабыць і не з'явіцца --JerzyKundrat (размовы) 15:36, 25 лютага 2018 (MSK)
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць Аб’ектыўны і нейтральны артыкул пра гэтую асобу сёння немагчымы.--Liashko (размовы) 18:57, 25 лютага 2018 (MSK)

Гісторыя хентаю[правіць зыходнік]

Высталяю на паўторнае галасаванне, артыкул з часу першай намінацыі дапрацаваны. Рэцэнзаванне прайшоў. Віт; размовы 22:34, 19 студзеня 2018 (MSK)

Сімвал голасу «за» За. Віт; размовы 21:09, 31 студзеня 2018 (MSK)
Сімвал голасу «за» За. --Artificial123 (размовы) 11:47, 8 лютага 2018 (MSK)

Віцебск[правіць зыходнік]

Мяркую, артыкул заслугоўвае статуса. Віт; размовы 00:37, 6 кастрычніка 2017 (MSK)

Заўвагі[правіць зыходнік]

  1. Не раскрыты раздзел "Адміністрацыйны падзел".
    Green check.svg Зроблена. Віт; размовы 22:32, 20 студзеня 2018 (MSK)
  2. У раздзеле гісторыя трэба дадаць больш звестак пра падзеі пасля Першай сусветнай вайны.
    Green check.svg Зроблена. Віт; размовы 00:09, 22 студзеня 2018 (MSK)
  3. Неабходна дапоўніць раздзелы "Клімат", "Ахова здароўя", "Рэлігія".
    Green check.svg Зроблена. Пашырыў пра клімат і ахову здароўя. Віт; размовы 23:36, 1 лютага 2018 (MSK)
  4. У раздзеле "Насельніцтва" была б добра, каб была інфармацыя не толькі пра колькасць насельніцтва.
    Green check.svg Зроблена. Дадаў канфесійны і саслоўны склад. Віт; размовы 23:21, 1 лютага 2018 (MSK)
  5. Трэба прыбраць раздзелы "Цікавыя факты" і "Гл. таксама", перанёсшы карысныя звесткі ў іншыя раздзелы артыкула.--Hanylka (размовы) 01:15, 17 кастрычніка 2017 (MSK)
    Green check.svg Зроблена. Прыбраў «Цікавыя факты». Віт; размовы 23:05, 21 студзеня 2018 (MSK)
  6. Звалка ў раздзелах «Вядомыя асобы» і «Славутасці», варта неяк прычасаць. --Artificial123 (размовы) 01:11, 3 лютага 2018 (MSK)

Чак Паланік[правіць зыходнік]

Да добрага артыкула тут нямнога. Улічу заўвагі, выпраўлю. --Alokim22 (размовы) 12:18, 25 чэрвеня 2017 (MSK)

Заўвагі[правіць зыходнік]

  1. Трэба паставіць націск у назве артыкула, якая аформлена цёмным шрыфтам;
  2. У подпісах да выяў няма кропак на канцы;
  3. Мяркую, можна было б выправіць у тэксце "зялёныя" спасылкі на паўнавартасныя;
  4. Не зразумеў сэнс: "...(гэты аповяд пасля стаў шосты кіраўніком).", а таксама "...раман, які складаецца з некалькіх дзесяткаў асобных гісторый, якія распавядаюць, якія трапілі ў пастку распачыналымі пісьменнікамі.". Віт; размовы 13:43, 25 чэрвеня 2017 (MSK)
  1. Green check.svg Зроблена
  2. Green check.svg Зроблена
  3. Ня зразумеў (настройкі→Інтэрфейс→Вылучыць іншым колерам спасылкі да перасылак).Віт; размовы 09:07, 27 чэрвеня 2017 (MSK), Green check.svg Зроблена --Алокім Дваццаь Другі Зава (размовы) 13:43, 27 чэрвеня 2017 (MSK)
  4. Green check.svg Зроблена --Алокім Дваццаь Другі Зава (размовы) 18:24, 26 чэрвеня 2017 (MSK)
Што такое «прыватныя патрабаванні» і чаму яны супярэчаць агульным правілам афармлення?--Liashko (размовы) 16:02, 27 чэрвеня 2017 (MSK)
  • Трэба выправіць подпісы дат да спасылак, яны ўсе па-руску. Яшчэ раз вычытаць артыкул, бо я, напрыклад, не разумею гэты сказ «Раман апавядае пра двух блізкіх жанчынах, адна з якіх пастаянна засцерагае іншую (знакамітую і немаладую акторку) ад неабдуманых учынках на любоўным фронце, бо тая, шалеў, пастаянна здзяйсняе дурасці».--Liashko (размовы) 16:07, 27 чэрвеня 2017 (MSK)
Перачытайце артыкул цалкам, выпраўце памылкі. Такіх сказаў, як я прывёў вышэй, я ўбачыў багата проста пасля прачытання аднаго раздзелу. Я дапамагу ў вычытцы, але толькі пасля таго, як вы самі перачытаеце і вычытаеце артыкул.--Liashko (размовы) 00:36, 28 чэрвеня 2017 (MSK)
Выправіў няшмат памылак.--Evgen Lewandowskiy (размовы) 12:56, 5 ліпеня 2017 (MSK)

Фрыдрых Шылер[правіць зыходнік]

Да разгляду супольнасці, уваходзіць у 1000 істотных артыкулаў, магчыма цягне на добры тут.--46.56.175.35 17:34, 8 мая 2017 (+03)

  • Сімвал голасу «супраць» Супраць --JerzyKundrat (размовы) 15:47, 25 лютага 2018 (MSK)
    • як разумею, раздзел «Творчасць» сцёрлі, разам з энцыклапедычна значнай інфармацыяй, што там змяшчалася. --JerzyKundrat (размовы) 17:44, 8 мая 2017 (+03)
 ? Гэта выпадковасць, трэба вярнуць! — - 46.56.175.35 19:53, 8 мая 2017 (+03)
Здаецца раздзел «Творчасць» утрымліваў толькі пералік твораў, усе яны зараз прысутныя у раздзеле «Творы», вяртаць няма чаго.--178.172.187.9 23:49, 8 мая 2017 (+03)
То бок, у нас добры артыкул пра пісьменніка будзе без ацэнак яго творчасці? — JerzyKundrat (размовы) 07:59, 9 мая 2017 (+03)
Ацэнкi прысутныя, упiсаны памiж iншага, а раней iх якраз i не было асаблiва. — - 46.56.188.131 09:14, 9 мая 2017 (+03)

Заўвагі[правіць зыходнік]

Блытаніна з словам год: то ёсць «Яшчэ ў 1770 годзе…», то не — «У 1772 праглядаючы спіс»; то поўнасцю, то скарочана — «Увосень 1784 г. паэт…»--Віт; размовы 01:46, 9 мая 2017 (+03)

Зроблена, уніфікавана г./год, гг./гады. Дзе ўвогуле няма, адны лічбы так і пакінуў, бо там шмат дзе проста пералік дат, не трэба паўсюль пісаць год, бо абы-што атрымаецца.--178.172.187.9 18:40, 11 мая 2017 (+03)
Трэба вікіфікаваць усе геаграфічныя назвы, тытулы і вядомых асоб, згаданых у тэксце --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:32, 6 ліпеня 2017 (MSK)
Трэба аднолькавыя памеры выяў зрабіць. Green check.svg Зроблена І не вельмі добра, што артыкул базуецца на адной крыніцы. --Artificial123 (размовы) 17:07, 25 лістапада 2017 (MSK)
Не можа быць раздзела "Факты/Цікавыя факты" ў добрым артыкуле. --Artificial123 (размовы) 20:24, 8 лютага 2018 (MSK)

Завершаныя абмеркаванні[правіць зыходнік]

Журнал абрання[правіць зыходнік]

Апошнія абранні: Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Журнал абрання

Да пазбаўлення статусу[правіць зыходнік]

Пытанні аб пазбаўленні статусу добрых у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Да пазбаўлення статусу.

Тут коратка прадстаўлены кандыдаты:

Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Да пазбаўлення статусу/Пералік кандыдатаў

Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:

  • Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
  • Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
  • Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
  • Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
  • Стабільнымі: калі змест артыкула не з'яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  • З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3-4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  • Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  • Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
  • Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  • Мець катэгорыі і інтэрвікі.

Што можа быць недапрацаваным:

  • Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
  • Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
  • Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
  • Мова можа быць не да канца дасканалая.

Гл. таксама[правіць зыходнік]