Віталь Віктаравіч Ціліжэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віталь Віктаравіч Ціліжэнка
Тіліженко Віталій Вікторович
Віталь Віктаравіч Ціліжэнка.jpg
Псеўданім "Кекс"
Дата нараджэння 25 снежня 1978(1978-12-25)
Месца нараджэння Запарожжа, УССР
Дата смерці 10 жніўня 2015(2015-08-10) (36 гадоў)
Месца смерці в. Старагнатаўка, Валнаваскі раён, Данецкая вобласць, Украіна
Прыналежнасць Украіна
Род войскаў Добраахвотніцкі Украінскі Корпус
Званне Радавы
Часць 5-ы асобны батальён ДУК
Тактычная група «Беларусь»
Камандаваў Тактычная група «Беларусь»
Бітвы/войны Вайна на ўсходзе Украіны
Узнагароды і прэміі Нагрудны знак «За абарону Данецкага аэрапорта»
Медаль «За ахвярнасць і любоў да Ўкраіны»
Ордэн «Народны Герой Украіны»

Віталь Віктаравіч Ціліжэнка (укр.: Віта́лій Ві́кторович Тіліже́нко; 25 снежня 1978, Запарожжа, Украінская ССР — 10 жніўня 2015, в. Старагнатаўка, Валнаваскі раён, Данецкая вобласць, Украіна) — украінскі ваенны, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Кекс»[1].

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Запарожскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналогій. У 2004-2005 гадах выкладаў у акадэміі бізнесу і права ім. Кручынінай. З 2005 года быў бізнэс-трэнерам і ІТ-кансультантам у кампаніях Інформменеджер, BPO Group, Professional Trainings. Удзельнічаў у больш чым 50 кансультацыйных і адукацыйных праектах у розных камерцыйных арганізацыях. Вёў блог на Цензор.НЕТ.

Да вайны цікавіўся веласпортам.[2]

Актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасці. Грамадскі актывіст, валанцёр, распрацоўшчык вайсковага рыштунку.

Калі пачалася вайна, заснаваў Міжнародны дабрачынны фонд «Васілёк» валанцёрскай дапамогі воінам, а затым і сам пайшоў добраахвотнікам на фронт.[3] Заснавальнік і ваяр тактычнай групы «Беларусь» 5-га асобнага батальёна Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар».[4]

Загінуў у баі з прарасейскімі тэрарыстамі пры абароне пазіцый 72-й брыгады.

Пахаваны ў Запарожжы.

Пасля смерці засталася сястра.

Узнагароды і ўшанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]