Круглік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кру́глік — васьмігранная ў плане драўляная абарончая вежа, вядомая ў ВКЛ ў XVI—XVII стагоддзях.

Круглікі звычайна мелі васьмігранную форму, часам васьміграннік мог ставіцца на адна- ці двухпавярховы чацвярык. Зверху накрываліся шатровым дахам.

У Віцебскіх замках XVII стагоддзя былі Валконскі, Духаўскі, Шарамецеў, Бабарыкін і Мяшчанскі круглікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мінск, 1993. — ISBN 5-85700-078-5
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. / Ред. колл.: И. П. Шамякин и др — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1881. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз.(руск.)