Любуцкі дагавор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Любуцкі дагавор 1372 года)
Jump to navigation Jump to search

Любуцкі дагаво́р 1372 го́да заключаны ў сярэдзіне ліпеня 1372 года ля горада Любуцк на рацэ Ака (побач з сучасным горадам Алексін Тульскай вобласці), паміж вялікімі князем літоўскім Альгердам і Кейстутам, з аднаго боку, і вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам (Данскім) і серпухаўска-бароўскім князем(руск.) бел. Уладзімірам Андрэевічам Храбрым(руск.) бел. (мужам дачкі Альгерда Алёны), з другога. З літоўскага боку ўдзельнічаў таксама вялікі князь цвярскі Міхаіл Аляксандравіч(руск.) бел. (паводле цвярскога летапісу, «князь великы Михаило Александрович поиде в том же миру»).

Любуцкі дагавор завяршыў маскоўскую кампанію 1372 года ВКЛ і саюзнай яму Цвяры, якая мела на мэце абараніць уладанні Цвярскога вялікага княства ад захопу Масквой і прадухіліць ператварэнне Цвяры ў васала Масквы; кампанія пачалася нечаканым з'яўленнем літоўскага войска пад Пераслаўлем 7 красавіка (аблога была няўдалай) і працягвалася паходамі літоўска-цвярскога войска на спрэчныя паміж Цверру і Масквой гарады Кашын і Таржок. 12 ліпеня літоўскае і цвярское войскі злучыліся ля Любуцка на стыку маскоўскіх, разанскіх і літоўскіх уладанняў для трэцяга (пасля паходаў 1368 і 1370 гадоў) сумеснага паходу на Маскву. Туды ж падышлі асноўныя сілы маскоўскага войска, але пасля няўдалай для літоўска-цвярскога войска сутычкі перадавых атрадаў і некалькіх дзён «стаяння» на процілеглых баках глыбокага яра быў заключаны Любуцкі дагавор.

Тэкст дагавора не захаваўся, але згодна з Супрасльскім летапісам па сваім характары гэта быў «вечны мір», які пацвердзіў пратэктарат ВКЛ над Цверру і даваенныя межы. Любуцкі дагавор падвёў рысу пад серыяй войнаў паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай 13681372 гадоў; пасля чаго ваенных дзеянняў паміж імі не вялося да 1406 года, хаця ў дачыненні да Цвяры Любуцкі дагавор быў парушаны Масквой ужо ў 1375 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.
  • Клюг Э. Княжество Тверское (1247—1485). Тверь, 1994.
  • ПСРЛ. Т. 15, стб. 103, 433; Т. 25, с. 187; Т. 35, с. 49.
  • Черепнин Л. В. Русские феодальные архивы. Ч. 1. М. — Л., 1948. с. 189.
  • Опись архива Посольского приказа 1626 г. Ч. 1. М., 1977. лл. 6, 6 об.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]