Мінскі абласны суд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мінскі абласны суд
Інстанцыя суд першай інстанцыі, суд апеляцыйнай інстанцыі, суд касацыйнай інстанцыі
Юрысдыкцыя Мінская вобласць
Мовы справаводства беларуская і руская
Кіраўніцтва
Старшыня Валерый Пятровіч Крайко
Зала пасяджэнняў
Месцазнаходжанне Мінск
Адрас 220050 г.Мінск, вул. Свярдлова, 3
Будынак Мінскага абласнога суда

Мінскі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Мінскай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўства[1]. Размешчаны ў Мінску па адрасе вул. Свярдлова, 3.

Мінскі абласны суд складаецца з 27 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі абласны суд створаны ў 1939 годзе на падставе Закона «Аб судаўладкаванні СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік», прынятага 2-й сесіяй Вярхоўнага Савета СССР 16 жніўня 1938 года[2].

Суд часова спыніў сваю працу ў час нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў. Аднавіў працу ў 1944 годзе. У 1953 годзе пабудаваны будынак па вуліцы Свярдлова, у якім размешчаны Мінскі абласны суд[2] (Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000240шыфр 713Г000240).

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Суды агульнай юрысдыкцыі Беларусі