Міхаіл Паўлавіч Касцюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Паўлавіч Касцюк
Міхаіл Касцюк .jpg
Дата нараджэння 26 сакавіка 1940(1940-03-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2019(2019-02-05) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Міхаі́л Па́ўлавіч Касцю́к (26 сакавіка 1940, в. Масцішча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 5 лютага 2019[1]) — беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ (1996, чл.-кар. з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987). Ганаровы архівіст Беларусі (2014). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёну (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1963). З 1969 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1970—1975 гадах вучоны сакратар. У 1975—1981 — вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1981—1989 гадах намеснік дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1989—1999 дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1999 – загадчык аддзела, з 2007 – галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 — доктарскую. У 1989 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1996 — акадэмікам НАНБ.

Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі ХХ ст.: гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі. Вывучаў гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, пытанні ўсталявання і функцыянавання савецкай сістэмы ўлады, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій. Касцюк з’яўляўся галоўным рэдактарам «Нарысаў гісторыі Беларусi» ў 2 частках (1994—1995) і «Гісторыі Беларусi» ў 6-ці тамах (2000—2011)

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926—1937 гг.). — Минск, 1979.
  • Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). — Минск, 1986.
  • Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. — Минск, 1989.
  • Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мінск, 2000.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сталіншчына і Беларусь // Беларускі гістарыны часопіс. — 1995, № 1-2.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]