Пагранічны канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам (2019)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інда-пакістанскі канфлікт 2019 г.
Асноўны канфлікт: Кашмірскі канфлікт
Un-kashmir-jammu.png
Карта правiнцыi Кашмiр.
Дата 14 лютага 2019 — цяперашні час
Месца Індыйска-пакістанская мяжа
Прычына Напад на паліцыянтаў у Пулваме
Праціўнікі
Flag of India.svg Індыя Flag of Pakistan.svg Пакістан
Джыхад Джаіш-е-Мухамад
Страты
45 забiтых i 70 параненых паліцыянтаў, 5 вайскоўцаў забiтыя, 5 памежнікаў параненыя, 1—2 баявых самалётаў збiтыя, 1 пiлот узяты ў палон[~ 1] 2 вайскоўцаў забiтыя[1], 1 баявы самалёт i 2 дрона збiтыя[2], звыш за 300 баевiкоў «Джаіш-е-Мухамад» забiтыя
Агульныя страты
10—12 мiрных жыхароў загiнулi[1][3][4][5][6]
  1. 1 сакавiка пiлот вызвалены.

Пагранічны канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам 2019 года — прыгранічныя сутыкненні паміж узброенымі сіламі Iндыі і Пакістана ў Кашміры. З’яўляецца часткай працяглага Інда-пакістанскага канфлікту (Кашмірскі канфлікт).

Перадгicторыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку распаду Брытанскай Індыі на Пакістан і Індыю, адносіны паміж двума новымі дзяржавамі напаліліся з-за спрэчнай вобласці Джаму і Кашмір, што прывяло да трох інда-пакістанскім войнам 1947, 1965 і 1971 гадоў, а таксама да шэрагу дробных пагранічных канфліктаў. У пачатку XXI стагоддзя назіраўся спад узброенага супрацьстаяння ў Кашміры, а таксама пацяпленне адносiн памiж краiнамi[7].

Храналогiя[правіць | правіць зыходнік]

14 лютага 

Калона індыйскіх паліцэйскіх з Сіл цэнтральнага рэзерву паліцыі Індыі была атакаваная тэрарыстам-смяротнікам з пакістанскай ісламісцкай групоўкі Джаіш-е-Мухамад ў Пулваме. У выніку нападу загінулі 45 супрацоўнікаў Сіл цэнтральнага рэзерву паліцыі Індыі[8].

18 лютага

У акрузе Пулвама ў выніку перастрэлкі з баевікамі загінулі 4 індыйскіх вайскоўцаў[9].

26 лютага

Дванаццаць самалётаў Міраж 2000 індыйскіх ВПС перасеклі лінію кантролю ў Кашміры, здзейсніўшы авіяўдар па тэрыторыі, кантраляванай Пакістанам. Індыя заявіла, што авіяўдар па ваенным лагеры Джаіш-е-Махамад быў нанесены ў адказ на напад у Пулваме. Па дадзеных Індыі, падчас нападаў было забіта каля 350 баевікоў[8][10].

У той жа дзень у паветранай прасторы Індыі ў памежным штаце Гуджарат СПА Індыі быў збіты пакістанскі беспілотнік[11].

27 лютага

У гэты дзень пачалiся баi на iндыйска-пакiстанскай мяжы. Не менш за пяць індыйскіх вайскоўцаў былi паранены падчас абстрэлаў з пакістанскага боку ў штаце Джаму і Кашмір[8]. Таксама паведамлялася пра ахвяры сярод мiрнага насельнiцтва.

ВПС Пакістана нанеслі авіяўдар па населеных пунктах Надыан, Лаам Джангарам i Кэры ў акрузе Раджуры[12]. Па дадзеных Пакістана былі ўражаны шэсць неваенных мэтаў для пазбягання чалавечых страт і матэрыяльнага ўрону з боку Індыі[13]. Па дадзеных індыйскіх вайскоўцаў, тры самалёты пакістанскіх ВПС перасеклі лінію кантролю з Новшера, Джаму і Кашміра, аднак іх адціснулі шэсць самалётаў ВПС Індыі[14].

Як паведаміў тэлеканал NDTV, 27 лютага адбыўся паветраны бой паміж індыйскай і пакістанскай авіяцыяй, у якiм прынялi ўдзел 32 самалёты[15][16]. З боку ВПС Індыі ў паветраным баі ўдзельнiчалi 8 знішчальнікаў: чатыры Су-30МК і два МіГ-21УПГ (МіГ-21-93), два Dassault Mirage 2000[17], а з боку ВПС Пакістана — 24 самалёта, сярод якix былі восем F-16, чатыры Dassault Mirage III, чатыры JF-17 Thunder. Астатнія 12 самалётаў ВПС Пакістана суправаджалі ўдарную групу і не прымалі ўдзел у бітве[18]. У выніку паветранага бою МіГ-21 збіў адзін F-16. Самалёт F-16 упаў на часткі падкантрольнай Пакістану тэрыторыі Джаму і Кашміра. Прадстаўнікі ВПС Пакістана абверглі удзел у бітве самалётаў F-16 аднак прадстаўнікі УС Індыі паказалі абломкі ракеты AIM-120, запуск якой магчымы толькі з шматфункцыянальных знішчальнікаў F-16 з усіх тых, што знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Пакістана[19][20]. Сам МіГ-21 у паветраным баі быў збіты пакістанскім знішчальнікам JF-17, лётчык катапультаваўся і быў узяты ў палон[21]. Таксама Iсламабад заявіў аб збіць МіГ-27, але Дэлi не пацвердзіў дадзенай інфармацыі[22].

28 лютага

У шэсць гадзін раніцы па мясцовым часе ў сектары Крышна Гхат пакістанскія вайскоўцы адкрылі агонь з мінамётаў і стралковай зброі па індыйскім пазіцыях. Завязалася перастрэлка, якая доўжылася каля гадзіны. Аб загінулых і параненых не паведамлялася[23].

1 сакавіка

Пакістанскія ўлады вызвалілі індыйскага лётчыка, які трапіў у палон у выніку паветранага бою 27 студзеня[24].

2 сакавіка

У Кашміры падчас узаемных абстрэлаў індыйскага і пакістанскага боку загінулі 4—6 мірных жыхароў i два пакістанскіх вайскоўцаў[1] яшчэ трое грамадзянскix асоб параненыя і некалькі жылых дамоў разбураныя[3].

4 сакавіка

У Кашміры аднавіліся ваенныя сутыкненні з ужываннем стралковай зброі і мінамётаў. У гэты дзень Су-30 ВПС Індыі збіў БПЛА УС Пакістана над паўночным індыйскім штаце Раджастхан, апошнія ў сваю чаргу не каментуюць гэтую інфармацыю[25][26].

5 сакавіка

ВМС Пакістана выявілі і прадухілілі ўварванне падводнай лодкі ВМС Індыі ў тэрытарыяльныя воды Пакістана[27].

10 сакавіка

Індыйскія вайскоўцы збілі пакістанскі БПЛА ў небе над правінцыяй Раджастхан[2].

11 сакавіка

Пакістанская армія абстраляла з мінамётаў тэрыторыю Індыі, 4 мірных жыхара атрымалі раненні[28].

17 сакавіка

Прадстаўнікі ВМС Індыі паведамілі, што падчас узбройнага канфлікту з Пакістанам, ядзерныя падводныя лодкі і авіяносец «Вікрамадыт’я» былі скіраваныя да водаў Пакістана ў Аравiйскім моры[29]. У гэты ж час Ісламабад і Нью-Дэлі прыгразілі адзін аднаму прымяненнем ядзернай зброі[30].

18 сакавіка

У выніку мінамётнага абстрэлу Пакістанам індыйскай тэрыторыі адзін ваенны загінуў і трое параненыя[31].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Flag of the United States.svg ЗША: 28 лютага выконваючы абавязкі кіраўніка Пентагона Патрык Шанахан заклікаў Індыю і Пакістан пазбягаць далейшых ваенных дзеянняў[32].
  • Flag of Russia.svg Расія: міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў усе краіны рэгіёну выконваць палажэнні ўніверсальных контртэрарыстычных канвенцый і супрацоўнічаць у справе іх выканання. Палітык выказаў гатоўнасць Масквы садзейнічаць дээскалацыі напружанасці і ўрэгулявання любых рознагалоссяў паміж Iндыяй і Пакiстанам палітыка-дыпламатычнымі сродкамi[33].
  • Flag of Belarus.svg Беларусь: прадстаўнікі МЗС РБ адзначылі, што Беларусь з трывогай назірае за эскалацыяй напружанасці паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама заклікалі абодва бока да «праявы разважлівасці і стрыманасці, выкарыстанні ўсіх магчымых сродкаў для зняцця напружанасці на аснове перамоваў і кансультацый, не звяртаючыся да выкарыстання ваеннай сілы»[34].
  • Flag of Turkey.svg Турцыя: міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушолгу 27 лютага заявіў, што яго краіна гатовая дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт мiрным шляхам[35].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Индия и Пакистан возобновили боевые действия
  2. 2,0 2,1 СМИ: четвертый за две недели пакистанский беспилотник сбит над Индией
  3. 3,0 3,1 Индия и Пакистан возобновили обстрелы
  4. Six martyred in Indian shelling at LoC. Праверана 27 лютага 2019.
  5. Jet downing raises India-Pakistan tension (27 лютага 2019). Праверана 27 лютага 2019.
  6. Naqash, Tariq 4 AJK civilians dead, 11 wounded in 'indiscriminate' Indian shelling across LoC (27 лютага 2019). Праверана 27 лютага 2019.
  7. Emily Wax. Peaceful Protests In Kashmir Alter Equation for India // The Washington Post. — 2008.
  8. 8,0 8,1 8,2 На грани войны? Что происходит на границе Индии и Пакистана (2019-02-27). Праверана 27 лютага 2019.
  9. В штате Джамму и Кашмир погибли четверо индийских военнослужащих
  10. India Hits Main Jaish Camp In Balakot, "Non-Military" Strike: Government. NDTV.com.
  11. Индийский Су-30 сбил беспилотник Пакистана (2019-03-05). Праверана 5 сакавіка 2019.
  12. Pakistan jets violate Indian airspace in Kashmir's Nowshera, drop bombs (англ.) . The Week. Праверана 28 лютага 2019.
  13. Pakistan had no choice but to respond, says DG ISPR (англ.) . The Nation (27 лютага 2019). Праверана 28 лютага 2019.
  14. Pakistani jets violate Indian air space, enter border areas of Nowshera sector in J-K's Rajouri district - Hwnews.in (англ.) . Dailyhunt. Праверана 28 лютага 2019.
  15. ndtv.com
  16. nn.by
  17. [http:lenta.ru/news/2019/02/28/avia/ Су-30 и F-16 сошлись в воздушном бою Индии и Пакистана]. lenta.ru. Праверана 3 сакавіка 2019.
  18. Су-30 и F-16 сошлись в воздушном бою Индии и Пакистана. lenta.ru. Праверана 3 сакавіка 2019.
  19. IAF shows parts of Amraam missile, says evidence confirms MiG-21 shot down Pakistan's F-16 - Times of India ►. The Times of India. Праверана 3 сакавіка 2019.
  20. Wreckage Of Downed Pak F-16 Fighter Seen In PoK. NDTV.com. Праверана 3 сакавіка 2019.
  21. На грани войны? Что происходит на границе Индии и Пакистана
  22. India airstrike in Pakistan: IAF crosses LoC first time since 1971 war. India Today (26 лютага 2019). Праверана 26 лютага 2019.
  23. Индия и Пакистан обменялись новыми ударами в Кашмире
  24. Пакистан вернул Индии сбитого над Кашмиром военного пилота
  25. «Проблемы ещё не решены»: Индия и Пакистан возобновили обстрелы в Кашмире (руск.) . RT на русском. Праверана 5 сакавіка 2019.
  26. Су-30 сбил пакистанский беспилотник в Индии. lenta.ru. Праверана 5 сакавіка 2019.
  27. Пакистан нашел и отогнал индийскую подлодку. lenta.ru. Праверана 5 сакавіка 2019.
  28. В Индии при обстреле со стороны Пакистана пострадали четыре человека – NDTV
  29. Армия Индии развернула ядерные подлодки во время конфликта с Пакистаном
  30. Reuters: Индия грозила выпустить по Пакистану шесть ракет, войны удалось избежать чудом
  31. СМИ: один индийский военный погиб и трое пострадали при обстреле со стороны Пакистана
  32. В Пентагоне призвали Индию и Пакистан «избегать дальнейших военных действий»
  33. Лавров призвал Пакистан и Индию урегулировать конфликт путём дипломатии
  34. МИД: Беларусь с тревогой наблюдает за эскалацией напряженности между Индией и Пакистаном
  35. Турция готова помочь урегулировать конфликт между Индией и Пакистаном