Апошнія падзеі (Прагляд • Размовы • Гісторыя • Правіць) Дадаць запіс можа кожны! Прачытайце навіны і дадайце найбольш значныя падзеі, пазначыўшы крыніцу-спасылку.
|
|
Гл. таксама: Стужка навін
- Падчас індуісцкага свята Дусшэра каля горада Амрытсар у індыйскім штаце Пенджаб у натоўп людзей урэзаўся цягнік. Загінула больш за 60 чалавек і каля 100 атрымалі раненні[4] (паводле іншых звестак загінула каля 200 чалавек[5]).
- У Нідэрландах упершыню выдалі пашпарт з нейтральным полам (Х)[6].
- Міжнародная група астраномаў выявіла на адлегласці больш за два мільярды светлавых гадоў ад Сонца гіганцкую структуру, протаскопішча галактык, названую Гіперыёнам[7].
- У раёне станіцы Далжанская Краснадарскага краю пацярпеў крушэнне ваенны навучальны самолёт Л-39 «Альбатрос» с двума членамі экіпажа. На месцы падзення самалёта ў Азоўскім моры знойдзены фрагменты цел абодвух загінулых лётчыкаў[8] і каля 50 частак самалёта[9].
- Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў аб сваёй адстаўцы[16].
- У Венгрыі курсы аб гендэрных даследаваннях былі выключаныя са спісаў навучальных праграм у магістратуры ўніверсітэтаў краіны, так як, на думку венгерскіх чыноўнікаў, змест гэтых праграм падрывае хрысціянскія каштоўнасці і традыцыйныя ўяўленні аб сям'і[17].
|
|
|