Паўночнаэтрускія алфавіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
паўночнаэтрускія алфавіты
Тып: кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы: рэцкая, лепантыйская, венецкая
Месца ўзнікнення: Паўночная Італія
Перыяд: VI стагоддзе да н.э. (венецкі) — I стагоддзе да н.э.
Статус: дэшыфравана / часткова дэшыфравана (з Магрэ)
Напрамак пісьма: злева направа / справа налева
Знакаў: 21 у венецкім, 17 з Магрэ, 16 з Бальцана, 14 з Сондрыа, 14 у лепантыйскім
Паходжанне:

Паўночнасеміцкі алфавіт

грэчаскі алфавіт
этрускі алфавіт
Развілася ў: руны

Паўночнаэтрускія, або альпійскія алфавіты — 5 алфавітаў, якія адбыліся ад этрускага і ўжываныя рознымі мовамі ў Альпах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўночнаэтрускія алфавіты

Усяго адрозніваюць 5 розных паўночнаэтрускіх алфавітаў, па месцы выяўлення надпісаў:

Найбольш раннім лічыцца венецкі алфавіт, надпісы на якім адносяцца да VI стагоддзя да н.э. Найбольш познія надпісы адносяцца да I стагоддзя да н.э., гэта значыць да часу, калі ўласна этрускі алфавіт ужо даўно выйшаў з ужытку. Сваё паходжанне паўночнаэтрускія алфавіты бяруць ад ранняга варыянту этрускага алфавіту. Напрамак пісьма быў разнастайным: як злева направа, так і справа налева.

Лепантыйскі алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

Лепантыйскі алфавіт (надпісы з Лугана, або, як яго яшчэ называюць, лігурыйска-кельцкі, таму што племя лепонтыяў было, верагодна, змяшанага кельта-лігурыйскага паходжання) складаўся з 14 знакаў: A, E, I, K, L, M, N, KS, O, P, R, S, T, U. Надпісы, выкананыя гэтым алфавітам, зроблены на лепантыйскай мове, адной з кельцкіх моў.

Алфавіт з Сондрыа[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт з Сондрыа таксама складаўся з 14 знакаў: A, B, C, E, Z, I, L, M, N, O, P, S, T, U. Надпісы, зробленыя гэтым алфавітам, былі рэтамоўнымі.

Алфавіт з Бальцана[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт з Бальцана складаўся з 16 знакаў: A, E, V, I, K, L, M, N, P, Ś, R, S, T, U, Ф, Х.

Алфавіт з Магрэ[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт з Магрэ (правінцыя Вічэнца) прадстаўлены вельмі малалікімі надпісамі на фрагментах аленевых рогаў. Таксама шэраг кароткіх надпісаў, зробленых гэтай разнавіднасцю паўночнаэтрускіх алфавітаў, быў выяўлены ў Вероне і Падуі. Алфавіт складаўся з 17 знакаў: A, E, V, H, I, K, L, M, N, Ś, R, S, T, U, Ф, Х, ?. Значэнне апошняга знака невядома. Надпісы, зробленыя гэтым пісьмом, былі рэтамоўнымі.

Венецкі алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

Венецкая мова (не блытаць з венедамізаходнімі славянамі) адносілася да асобнай зніклай галіны індаеўрапейскай сям'і. Алфавіт складаўся з 21 знака: A, E, V, Z, H, Θ, I, K, L, M, N, KS, O, P, Ś, R, S, T, U, Ф, Х, гук f перадаваўся спалучэннем W+H. Надпісы з Эстэ маюць асаблівую «пунктуацыю», значэнне якой дагэтуль не ўсталявана. Паводле адной з тэорый, гэтыя знакі пазначалі націск, але, як заўважыў аўстрыйскі навуковы Фетэр, яны не маглі перадаваць націск, таму што большасць з гэтых кропак стаіць над знакамі для зычных. Зыходзячы з гэтага, ён мяркуе, што адсутнасць колпкі азначае адкрыты склад, гэта значыць склад, які заканчваецца на галосны гук, звычайны для мовы венетаў, а наяўнасць кропкі — закрыты, які адрозніваецца ад нормы склад.

Уплыў на іншыя пісьменнасці[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш распаўсюджанай тэорыяй паходжання рун з'яўляецца тэорыя пра іх паходжанне з паўночнаэтрускіх алфавітаў; яе прапанаваў у 1828 годзе навуковец Марстандэр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Дирингер, Дэвид. Глава IX. Этрусский алфавит и его ответвления в древней Италии: Венедский алфавит, Северноэтрусские алфавиты // «Алфавит». — М.: Издательство иностранной литературы, 1963. — С. 571-574. — 655 с.