Сакралізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сакраліза́цыя (ад лац.: sacralis — свяшчэнны) — наданне прадметам, з'явам, людзям свяшчэннага, рэлігійнага зместу; падпарадкаванне сацыяльных інстытутаў, культуры і бытавых зносін рэлігійнаму ўплыву.

У аснове сакралізацыі — вера ў існаванне свяшчэннага (сакральнага), процілеглага свецкаму. Сімвалам сакралізацыі  з'яўляецца цырымонія асвячэння, у выніку якой звычайная працэдура набывае трансцэндэнтны сэнс. У тэалогіі сакралізацыя  тлумачыцца як вытворнае ад Бога. Нямецкі тэолаг Р. Ота вызначаў сакральнае як адзіную адметную уласцівасць божага, якая з'яўляецца сапраўдным коранем рэлігіі. Французскі сацыёлаг Э. Дзюркгейм лічыў, што сакральнае выяўляе натуральна-прыродную аснову чалавецтва, яго грамадскую (калектывісцкую) сутнасць, якая супрацьстаіць індывідуалістычнаму існаванню.

На розных этапах гістарычнага развіцця ступень распаўсюджанасці сакралізацыі  і яе характар былі неаднолькавыя. У ходзе гісторыі працэсам сакралізацыі  супрацьстаяла дэсакралізацыя (секулярызацыя) розных бакоў чалавечага існавання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]