Самуіл Іосіфавіч Гельберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самуіл Іосіфавіч Гельберг
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1898(1898-10-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 1992(1992-01-28) (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера мікрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Самуіл Іосіфавіч Гельберг[1] (27 кастрычніка 189828 студзеня 1992) — вучоны, мікрабіёлаг, доктар медыцынскіх навук (1956), прафесар (1959).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

С. І. Гельберг нарадзіўся ў горадзе Дубна Валынскай губерні (зараз у Ровенскай вобласці Украіны). У 1918 годзе скончыў гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1923 годзе[2]. Прайшоў стажыроўку па хірургіі, тэрапіі і акушэрству і паступіў на шасцімесячныя курсы спецыялізацыі па мікрабіялогіі пры Кіеўскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў[2]. Са студзеня 1924 г. (па запрашэнні Б. Я. Эльберта) пачаў працаваць у Мінскім санітарна-бактэрыялагічным інстытуце, займаўся вырабам вакцыны супраць шаленства[2]. Пасля стажыроўкі пад Масквой у Цэнтральным дзяржаўным воспапрывівацельным інстытуце стварыў у Навінках пад Мінскам воспенны аддзел санітарна-бактэрыялагічнага інстытута і наладзіў выраб вакцыны супраць воспы. У 1926 годзе прызначаны намеснікам дырэктара Беларускага мікрабіялагічнага інстытута па сываратачнай справе. Адначасова ў 1926—1928 гг. асістэнт кафедры гігіены, у 1931—1934 гг. кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 1934 г. С. І. Гельберг у Маскве — загадчык эксперыментальным аддзелам клінічнага туберкулёзнага санаторыя № 1 УСЦПС, у 1931—1941 гг. прыват-дацэнт кафедры туберкулёзу Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У ліпені 1941 г. быў накіраваны ў Кіславодск, дзе ўзначаліў цэнтральную бактэрыялагічную лабараторыю па ранавых інфекцыях эвакашпіталя № 2042. Пасля эвакуацыі ў горад Фрунзе (сучасны Бішкек), стварыў і ўзначаліў аддзел асабліва небяспечных інфекцый Кіргізскага інстытута мікрабіялогіі, эпідэміялогіі і гігіены. У 1944—1959 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай мікрабіялогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута. У 1958—1959 гг. адначасова намеснік дырэктара па навуцы Кіргізскага НДІ туберкулёзу[2].

З 1959 года С. І. Гельберг ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. Тут ён арганізаваў і ўзначаліў кафедру мікрабіялогіі, якой кіраваў да выхаду на пенсію ў 1973 годзе.

Памёр С. І. Гельберг 28 студзеня 1992 г. Пахаваны ў Гродне.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

С. І. Гельбергу належаць навуковы працы па мікрабіялогіі мікрабактэрый, туберкулёзе, воспе, ранавых інфекцыях, удасканаленню вакцынацыі вакцынай БЦЖ. У 1921 годзе прыгатаванай ім вакцынай была праведзена першая ў Беларусі прышчэпка дзіцяці супраць воспы[3].

У 1960 годзе стварыў студэнцкае навуковае таварыства Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, якім кіраваў да 1972 года. У 1961—1968 гг. быў старшынёй праўлення Гродзенскага абласнога таварыства гігіеністаў, эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і інфекцыяністаў[2].

Пад кіраўніцтвам С. І. Гельберга абаронены 24 кандыдацкія і 4 доктарскія дысертацыі[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • БЦЖ в профилактике туберкулёза. — Фрунзе, 1970. (разам з Я. А. Фінкелем)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Профессор С. И. Гельберг — основатель кафедры микробиологии (к 120-летию со дня рождения)(руск.)  // Газета Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Эскулап», № 8 (225) 30 лістапада 2018 г.
  3. История Кафедры микробиологии, вирусологии и иммунологии имени С. И. Гельберга(руск.)  // Сайт ДУА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]