Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фанетычная транскрыпцыя беларускай мовы — сістэма транскрыпцыі гучання беларускай мовы.

Сістэма выкарыстоўвае ўсе зычныя і частку[1] галосных літар беларускага алфавіту, а таксама некаторыя дадатковыя літары і знакі. Транскрыбаваны тэкст бярэцца ў квадратныя дужкі, знакі прыпынку, апроч інтанацыйных, не ставяцца.

Малыя паўзы у сярэдзіне фразы азначаюцца як [/], вялікія паўзы як [//]. Абавязкова пазначаюцца асноўны ([ ́][2]) і пабочны ([ ̀][3]) націскі.

Галосныя гукі запісваюцца галоснымі літарамі: [а], [о], [у], [ы], [і], [э][4], [е][5].

Зычныя гукі запісваюцца адпаведнымі зычнымі літарамі, дадаткова ўводзяцца наступныя азначэнні: [дз]—z, [дж]—ž, фрыкатыўны [г]—[г], выбухны [г´]—[г´][6], [й]—[j].

Мяккасць гука азначаецца значком [ ’][7] падоўжанасць — [ ̅ ][8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Не ўжываюцца літары «ё», «ю», «я», «ь». Таксама не ўжываецца апастроф.
  2. Над адпаведным гукам, напр., знак U+0301.
  3. Над адпаведным гукам, напр., знак U+0300.
  4. Гук э пасля цвёрдых зыч
  5. Азначае гук э пасля мяккіх зыч
  6. Простая рыска справа
  7. Коска ўверсе і справа
  8. U+0305