Эльбасанскае пісьмо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эльбасанскае пісьмо
Тып: кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы: албанская
Месца ўзнікнення: Эльбасан, цэнтральная Албанія
Тэрыторыя: Албанія
Стваральнік: невядомы
Перыяд: XVIIIXIX стагоддзя
Статус: дэшыфравана
Напрамак пісьма: злева направа
Знакаў: 53 літары
Паходжанне:

Паўночнасеміцкае пісьмо

Грэчаскае пісьмо
Прыклад тэксту
Эльбасанскі алфавіт

Эльбасанскае пісьмо — створанае ў сярэдзіне, паводле іншых крыніц — у другой палове[1], XVIII стагоддзя алфавітнае пісьмо, якое выкарыстоўвалася для албанскай мовы. Назву атрымала ад горада Эльбасан, у якім было вынайдзена. Галоўным чынам выкарыстоўвалася ў наваколлях Эльбасана і Берата.

Напісанне сімвалаў, магчыма, заснавана на грэчаскім пісьме. Аўтар — албанскі настаўнік Тэадор Хаджы Філіп (Theodhor Haxhifilipi, 1730-1806)[1].

Пісьмо выкарыстоўвалася досыць рэдка, звычайна разам з іншым мясцовым відам пісьма: алфавіт Бютакук'е[1].

Дэвід Дырынгер паказвае, што, магчыма, стварэнне мясцовых пісьменнасцей у Албаніі ставіла мэтай зрабіць незразумелым змест тэкстаў для турэцкіх улад; гэтыя пісьменнасці, такім чынам, выконвалі функцыю шыфра або тайнапісу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дирингер, Дэвид Алфавит. — М.: Издательство Иностранной Литературы, 1963. — С. 562.
  • Trix, Frances. 1997. Alphabet conflict in the Balkans: Albanian and the congress of Monastir. International Journal of the Sociology of Language 128:1-23.
  • Trix, Frances. 1999. The Stamboul alphabet of Shemseddin Sami Bey: precursor to Turkish script reform. International Journal of Middle Eastern Studies 31:255-272.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]