Ягор Васілевіч Васілеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ягор Васілевіч Васілеўскі
Дата нараджэння 1 студзеня 1922(1922-01-01)
Месца нараджэння в. Гарбачова, Віцебскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 1 мая 1991(1991-05-01) (69 гадоў)
Месца смерці г. Віцебск
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19391958
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Сувязі Антон Дзмітрыевіч Якіменка(руск.) бел.

Ягор Васілевіч Васілеўскі (1 студзеня 1922, в. Гарбачова, Віцебскі раён, Віцебская вобласць — 1 мая 1991, г. Віцебск) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ягор Васілеўскі нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы, пасля чаго працаваў у калгасе. У 1939 годзе Васілеўскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, пасля чаго па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Адэскую ваенна-авіяцыйную школу, якую скончыў у 1940 годзе. У 1940—1942 гадах Васілеўскі быў лётчыкам-інструктарам Сталінградскай ваенна-авіяцыйнай школы. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б). З мая таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у вызваленні Харкава і Белгарада, Украінскай ССР, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і Яска-Кішынёўскай аперацыях, вызваленні Румыніі, Венгрыі і Аўстрыі. Да лістапада 1944 года гвардыі капітан Ягор Васілеўскі камандаваў эскадрылляй 151-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 13-й Гвардзейскай знішчальнай авіядывізіі 5-й паветранай арміі 2-га Украінскага фронту[2][1].

Да лістапада 1944 Васілеўскі здзейсніў 217 баявых вылетаў, прыняў удзел у 54 паветраных баях, у якіх збіў 17 самалётаў асабіста і 2 — у групе, і быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Усяго ж за гады вайны ён здзейсніў больш за 250 баявых вылетаў, прыняў удзел у 60 паветраных баях, у якіх збіў 24 самалёты асабіста і 3 — у групе. Усе свае вылеты ён здзейсніў на знішчальніках канструкцыі КБ Якаўлева: «Як-1», «Як-3» і «Як-9»[2].

Пасля заканчэння вайны Васілеўскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1958 годзе ў званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас[1]. Пражываў і працаваў у Віцебску. Памёр 1 мая 1991 года[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Ягор Васілеўскі быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 5457[2].

Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Василевский Егор Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Ягор Васілевіч Васілеўскі на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8 — С. 29.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Бодрихин Н. Г. Советские асы — М., 1998.